Час абраць найлепшых!

Хто на тваю думку заслугуе на першае-другое-трэцяе месца ў МАК-2014? Чакаем на твае галасы! Свае думкі наконт трыа фаварытаў пакідайце ў каментарах. Кожны ўдзельнік галасавання аўтамычна прымае ўдзел у конкурсе. Узнагарода? Альбом з кампазіцыяй, што па выніках стане № 1 нашага календара. Заўсёды вашая, Каманда GFPS вось галасаванне — кожны мае 3 галасоў! (if you…

24. Клімт — Апошнія хвіліны дзяцінства

Клімт (Klimt) – праект гітарыста і саліста Антонія Будзіньскага з сапоцкай групы Saluminesia, што спявала, між іншым, пра “гарбату з цытрынай”. Яго дэбютанцкі альбом 2008 году называецца “Восеньскія адценні меланхоліі” (стыль пост-рок). Кожны твор малюе вобраз, які адлюстроўвае глыбокія пачуцці, настроі і розныя ўзроўні меланхоліі. Працягам працы музыканта можна лічыць трэці студыйны альбом, што павінен…

23. Рэха — Няма Беларусі

Відэа-кліп пад назвай «Няма Беларусі” ад мінскага гурта «Рэха» быў зняты на Пастаўшчыне, на паўночным захадзе Беларусі, каля мяжы з Літвой у вясковай ваколіцы. У гэтых рэгіёнах штодзённае ўжыванне беларускай мовы вышэй за сярэдні ўзровень — у адрозненні ад большасці іншых частак краіны, дзе штодзённыя размовы праводзяцца часта на расейскай мове. Беларускамоўны тэкст і кадры…

22. Korben Dallas – Бег

Korben Dallas – група з Браціславы, як да сённяшняга дня, знаёмая вузкаму колу слухачоў. Але з кожным разам калектыў атрымлівае ўсё больш пазітыўных водгукаў з боку крытыкаў (напрыклад, узнагарода для найлепшай групы) і фанаў. Хіба дзякуючы прыемнай музыцы і паэтычным тэкстам. Назва групы, што аформілася ў 2010, мае прамое аднясенне да героя фільму “Пяты элемент”.…

21. Фрыдрых Ліхтэнштэйн — “Лазневы замак”

Фрыдрых Ліхтэнштэйн – экстравагантны тэатральны актор і спявак, творца забаўляльнай музыкі, сапраўдны феномен гэтага году ў Германіі. Ён захапляе, пра яго пішуць у экслюзіўных часопісах і бульварнай прэсе. Галоўную ролю ў яго папулярнасці адыграла рэклама, што кружыла на прасторах інтэрнэту ад 2014 году. Пасля песні „Supergeil”, што стала хітом, Ліхтэнштэйн стаў тварам вядомай сеткі супермаркетаў.…

20. Klezmafour — Вышэй!

Калі 20 снежня 2013 мы прадстаўлялі гэтых маладзёнаў з джазавай, трохі таямнічай кампазіцыяй, да нас напісаў Сімон. Аказалася, што ён бачыў гэтых хлопцаў – абсалютных вар’ятаў – у Дрэздане ў клюбе “Стадола”. Іх (з Любліна, Варшавы і Беластоку), менавіта ў такім вар’яцкім абліччы, мы прэзентуем сёння. Яны не інтэрпрэтуюць музыку сваіх рэгіёнаў у кансерватыўны спосаб.…

19. Kafka Band — Труна

Kafka Band – гэта частка праекта, сканцантраванага на коміксе “Das Schloss” (“Палац”), які аб’ядноўвае літаратуру, і музыку. Ядром праекту з’яўляецца каміксовая адаптацыя нескончанай аповесці Кафкі “Палац” аўтарства амерыканскага творцы Davida Zane Mairowitz і чэшскага мастака Jaromira99. За Kafka Band хаваюцца два вядомыя твары – узгаданы Jaromir99 і Jaroslav Rudiš пары гадоў таму зрабілі міжнародны фурор,…

18. The Notwist — Kong

Калі The Notwist быў нашым госцем у першым MAK 2009 з Pick Up the Phone (Вазьмі трубку), гэтыя музыкі ўжо былі папулярныя на міжнародным узроўні. Нават сёння гурт — магчыма, адзін з найвялікшых экспартных гітоў Баварыі. Ён быў адкрыты Acher Brothers (Маркус Акэр, голас і гітара / Міча Акэр, бас) у 1989 і ўкаранёны ў…

17. Pustki — Не заблукаю ў тлуме

“Не заблукаю ў тлуме” Кампазіцыя польскай групы Пусткі нагадвае карціну звычайнага працоўнага дня. А шостай рана трэба ісці на працу: кожны дзень ты ідзеш па той самай дарозе, сустракаеш тых самых людзей, але заўсёды хтосьці шукае выйсця з тлуму. Калі разгледзецца, то аказваецца, што ў жыцці столькі цікавага апрача дарогі на працу. Па пэўным часе…

16. Umse und Megaloh – “Бунт” (У мітусні)

Здаецца, што ў снежні зусім неактуальна марыць пра вандроўкі на кабрыялеце па зялёных палях у прамянях сонца. Але так толькі здаецца, бо “Бунт” (У мітусні) можа стаць тым вечназяленым дрэўцам, так актуальным у перадсвяточныя дні. Рэперы Umse і Megaloh – покуль шырока не вядомыя на сцэне, але за разам становяцца ўсё больш папулярнымі. Выканаўцы цудоўна…

15. Akute — Сцены

Паміж людзьмі вырастаюць сцены. І гэта баліць. Але сцены таксама ствараюць прастору, даюць людзям пачуццё бяспекі і прыватнасці. Найчасцей аднак сцены нараджаюць пытанне, а што за імі. Сябра МАК беларуская група Akute ў мінулым годзе прэзентавала тут песню Бегай, а сёлета прапануе твор Ściany. Уласны стыль самі Akute называюць “дыска-дэкаданс” і выступаюць на беларускай сцэне…

14. Floex feat. Never Sol — Мінула

Floex feat. Never Sol дагэтуль не ўдзельнічалі ў МАК, таму іх з’яўленне тут смела можам назваць прэм’ерным. Гэта аўтарскі праект чэшскага кампазітара, мультымедыйнага мастака і прадусара Томаша Дворака. У сваёй творчасці ён спалучае рысы акустычнай і электроннай музыкі, у выніку чаго нараджаецца абсалютна новая музычная форма. Відэа Gone feat. Never Sol не падобнае да іншых…

13. Эмадэ Тважыва feat. Юстына Свенты — Пыл

Польская перыферыя — гэта праца на поле, жыццё з жывёламі і каталіцкі касцёл. Але саундтрэк амаль не мае дачынення з польскім фальклорам і нагадвае хутчэй новыя польскія электрапоп калектывы, такія як Камп! ((спасылка да МАК 2013) ці The Dumplings. Тры героя відэакліпа жывуць у гэтай (мажліва) манатоннай частцы Польшчы, але іх запал — Электра-Дэнс, а…

12. Крамбамбуля – Госці

Стыль групы “Крамбамбуля” можна ахарактарызаваць як поп-рок з іранічнымі тэкстамі, часта якія парадыруюць моманты жыцця пост-савецкага грамадства (хіты «Госці», «Турысты»). Назва групы паходзіць ад старабеларускага алкагольнага напоя, які ўяўляе сабой моцную мядовую настойку з рэзкімі затаўкамі. З музычных прысвячэнняў вядомым сусветным алкагольным напоям, у тым ліку кьянти, абсэнту і, натуральна, крамбамбулі, і складаўся дэбютны альбом…

11. Kazana Twister feat Alban Juarez & Łona — шкло і дым

Гэтая песня павінна падняць вас з месцаў і ўзарваць мозг! Нельга амінуць настолькі энэргічны мікс розных музычных стыляў у МАК. Імя Kazana – саксафаніста з гораду Шчэцін – можна знайсці пераважна сярод джазавых выканаўцаў, барабаншчык José Manuel Albán Juarez лавіруе на мяжы розных музычных галактык ад фры-джазу да хіп-хопу. У сваю чаргу DJ Twister круціць…

10. Michael Wollny’s [em] – мадэль

Характэрныя рысы музыкі панк у спалучэнні з джазам і інтэрпрэтацыяй класічных твораў Шуберта. Дзе такое магчыма? У каверах фартэпіяннага трыа Шнайдарам і польскім піяністам Лешкам Можджарам. Геніяльны дуэт Можджар-Вольны быў акурат у МАК-2013 Kraftwerk. Зразумела, што гэта ўсяго толькі ўласная інтэрпрэтацыя класікі (заўважальная нават у назве, дзе з’явілася дадатковае “І”). Аўтар прызнаецца, што хацеў бы…

9. Bratři Orffové — Знікаю

Гэта маленькая містычная група, якая першапачаткова паходзіць з горада Крнов (знаходзіцца ў гарах на поўначы Сьлёнску, на мяжы з Польшчай): зараз толькі лідар групы Іван Гайдош там жыве, астатнія чальцы (Люкаш Новотны, Матоуш Годік) жывуць у Празе. Першы альбом Bingriwingri (гэтае слова нічога не значыць) быў выпушчаны ў 2005 годзе. Гэтая песня паходзіць з другога…

8. Ляпис Трубецкой — Воины Света

Прадстаўляць іх не трэба. Ніводзін іншы калектыў не з’яўляўся ў МАК часцей за Ляпісаў. Кожны іх тэкст – музычная бомба, кожны іх выступ – падзея. З творам «Прынцэса» Ляпісы сталі пераможцамі МАК-2012. Іх сённяшні “выступ” можна акрэсліць як развітальны: пасля 25 год творчай працы група спыніла сваё існаванне. Але як сказаў на апошнім канцэрце лідар…

7. Moop Mama – Горад, які заўсёды спіць

З намі ўжо знаёмая хіп-хоп каманда Moop Mama: 10 музыкантаў з Мюнхену. Пасля 3-га месца ў МАК 2012 з летняй песняй МАК 2012 з летняй песняй “Liebe”, групу сталі пазнаваць асабліва ў нямецкамоўных краінах. А ў гэтым годзе Moop Mama давалі канцэрты між іншым разам з Sportfreunde Stille, Bosse і Jan Delay. Сёлета прапануем кавалак…

6. The Tap Tap — Кіроўца аўтобуса

Наша разыначка на Мікалайкі — надзвычайны калектыў! Паўсталі ў 1998 годзе, калі вучні Jedličkův ústav стварылі групу, якая знайшла сталае месца ў чэшскім „šoubyznys“. Незвычайнай і разам з тым адметнай якасцю гэтага калектыва з’яўляецца факт, што паўстаў ён у мясцовасці, у якой размешчаны найболей стары чэшскі рэабілітацыйны цэнтр. Гэты мікс, які складваецца з радасці ад…

1. Ili-Ili — Восень як вясна

Статус студэнта дае мажлівасці рэалізацыі ўсіх сваіх ідэй і мараў. Бо ты – цікаўны жыцця малады і энэргічны. А самае галоўнае, што тое самае жыццё – у поўні перад табой. Калі ты студэнт Акадэміі Мастацтваў, вядома творчая энэргія разрастаецца ў розныя бакі; а калі побач некалькі таленавітых асобаў, можа нарадзіцца штосьці прыгожае. Раней чацьвёра маладых…