This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску
Відэа-кліп пад назвай «Няма Беларусі” ад мінскага гурта «Рэха» быў зняты на Пастаўшчыне, на паўночным захадзе Беларусі, каля мяжы з Літвой у вясковай ваколіцы. У гэтых рэгіёнах штодзённае ўжыванне беларускай мовы вышэй за сярэдні ўзровень — у адрозненні ад большасці іншых частак краіны, дзе штодзённыя размовы праводзяцца часта на расейскай мове. Беларускамоўны тэкст і кадры відэа расказваюць пра паўсядзённае і сацыяльнае жыццё, якое адбываецца ў правінцыі. Уся кампазіцыя адлюстроўвае комплексны падыход насельніцтва рэспублікі да пытання нацыянальнай і моўнай прыналежнасці, які знаходзіцца паміж захапленнем і адмовай і абедзве гэтыя крайнасці часта пераплятаюцца адзін з адным дзіўнымі спосабамі. Лідэр і спявак гурту, Андрэй Такінданг (яго маці беларуска а бацька прыехаў з Чада), супрацьставіў два канкуруючыя паміж сабой лозунгі і прапануе просты і індывідуальны выхад з сітуацыі: «Няма Беларусі! Жыве Беларусь! Ты сам выбіраеш уласны маршрут.
Intro: Konrad Hierasimowicz
Няма Беларусі
Няма Беларусі, ёсць толькі людзі
Імёны і вочы, чырвоныя ўзоры
Крыжы з ручнікамі, мястэчкі ды вёскі
Няма Беларусі
Святы і нягоднік вячэруюць поруч
У скверах і парках на п’едысталах
Зялёныя танкі чакаюць загады
Няма Беларусі
Плача дзіцё – яго суцяшаюць
Бацька ды маці: “ай-люлі-люлі”
Плача дзіцё – няма Беларусі
Няма Беларусі
Няма Беларусі
Няма Беларусі
Рэфрэн:
Няма Беларусі – Жыве Беларусь
Упартая моладзь гукае вясну
Няма Беларусі – жыве Беларусь
Смяецца і плача знявераны люд
Няма Беларусі – жыве Беларусь
Ты сам выбіраеш уласны маршрут
Няма Беларусі – жыве Беларусь
Жыве Беларусь (х9)
Цвыркун так тужліва ў сэрцы іграе
Парады ды маршы на радыёхвалях
Даруеш-прабачыш, аж вораг заплача
І станеце вы на тым краі сябрамі
Язык валасаты ад лаенкі бруднай
Дацюкаў сябе мацюкамі нябога
Люду гаротны святкуе і плача
Жабрак вымагае не хлеба, а грошаў
Пугай цябе паганяе улада
Затое на працы салярку зліваеш.
Па полі самотны цягнецца трактар
Жонка аднойчы пакажа характар
Святы і нягоднік вячэраюць поруч
У хаце, пакрытай шэрай страхою
“Паўстань ада сну, беларусі народзе”, —
Галосіць паэт, ды ўсё бессэнсоўна.
Няма Беларусі (х2)
Рэфрэн:
Няма Беларусі, жыве Беларусь
Упартая моладзь гукае вясну
Няма Беларусі, жыве Беларусь
Смяецца і плача знявераны люд
Няма Беларусі, жыве Беларусь
Ты сам выбіраеш уласны маршрут
Няма Беларусі, жыве Беларусь
Жыве Беларусь (х7)