This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску
Шаноўныя інтэрнаўты,
усё змяняецца, а Музычны Адвентавы Каляндар (скарочана МАК) застаецца. Трываюць апошнія прыгатаванні шостага выдання, якое вы асабіста запусціце 1 снежня роўна а 00:01.
Ідэя нашага перадсвяточнага музычнага падарожжа выводзіцца з пратэстанцкай каляндарнай традыцыі, што нарадзілася прыкладна ў ХІХ стагоддзі ў нямецкамоўных краінах. На нашай старонцы вы не знойдзіце цукерак. Мы прапаноўваем музычныя салодкасці з такіх краінаў як Германія, Чэхія, Польшча ды Беларусь, што ўваходзяць у склад ГФПС (Навукова-Культурнае Таварыства ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе).
Нашыя засады не змяніліся: штодзённа з 1 па 24 снежня на старонцы будзе з’яўляцца новая музычная салодкасць. Яе рэцэпт просты: тэледыск абранай для календара групы, уступнае слова і непасрэдна тэкст песні. Сёлета вас чакае неспадзеўка: побач з арыгіналамі сваё месца зоймуць тлумачэнні на афіцыйныя мовы ГФПСу, а ў асобных выпадках яшчэ і на ангельскую. А каманда з Гамбургу будзе сачыць, каб наш сайт у інтэрнэце быў дасканалы і прыгожы.
Таксама далучайцеся і ўдзельнічайце ў жыцці нашай старонкі на Фэйсбуку. Нагадаем, што, як заўсёды, найбольш актыўныя атрымліваюць падарункі.
Запрашаем скаштаваць з намі музычных адвентавых салодкасцяў, каб –як у мінулыя гады — выбраць найсмачнейшы кавалак-2014. Прэзентацыя ўсіх хітоў шостага выдання па традыцыі адбудзецца 6 студзеня 2015 году.
Сёлетні мікс абяцае быць стылёвым і густоўным, а па часе – пунктуальным як ніколі.
Спадзяемся, што кожны знойдзе для сябе той найсмачнейшы (а можа і не адзін) кавалак, і жадаем Вам адвентавага спакою, развагі і адной асалоды!
Ваш
Калектыў Музычнага Адвентавага Календару