This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску
Статус студэнта дае мажлівасці рэалізацыі ўсіх сваіх ідэй і мараў. Бо ты – цікаўны жыцця малады і энэргічны. А самае галоўнае, што тое самае жыццё – у поўні перад табой. Калі ты студэнт Акадэміі Мастацтваў, вядома творчая энэргія разрастаецца ў розныя бакі; а калі побач некалькі таленавітых асобаў, можа нарадзіцца штосьці прыгожае.
Раней чацьвёра маладых актораў (выпускнікоў Акадэміі мастацтваў) – сёння яшчэ і група Ili—Ili, што спявае па-беларуску і расейску. У сваіх тэкстах аўтары адлюстроўваюць розныя тэмы, між іншым існавання чалавека, зменлівасці і нязменнасці лёсу, кахання, а даволі частым матывам выступаюць з’явы прыроды.
У тэкстах сваё месца адшукала меланхалінасць, таму, як раяць Ili—Ili, першае знаёмства з іх творчасцю павінна адбыцца ў самоце, сам-насам з музыкай і тэкстам. Песня Восень як вясна паходзіць з першага студыйнага альбому Past Perfect і знаходзіцца ў спісе найбольш вядомых і любімых сярод слухачоў. Стварае атмасферу настальгіі пра мінулае, нараджае думкі пра каханне, веру і надзею, пра жыццё ўвогуле.
Другі альбом List выйшаў у 2014 годзе.
Тэкст i пераклад: Ірына
https://www.youtube.com/watch?v=sI9obPLDLQ0
Восень як вясна
Мы слухалі музыку,
Мы слухалі музыку разам,
Мы слухалі музыку разам
На дахах шматпавярховых дамоў.
Нашы радыё-сэрцы
Прымалі сігналы
Гэтых аблокаў, зор, мастоў.
Мы крочылі,
Мы крочылі разам,
Мы крочылі разам
Вясною праз талы, чарнеючы снег.
Незнаёмы раён, вільготныя кеды,
Пранізлівы вецер, таннае піва,
Размовы і смех.
Мы разам,
Мы разам спявалі,
Мы разам спявалі.
Як птушкі нічым не валодалі,
Але ж жылі нечым.
Здаецца, калісьці
Мы ў нешта верылі.
Здаецца, калісьці мы верылі
У нядрэнныя рэчы.
Восень як вясна, толькі наадварот.
Як затрымаць няспынны карагод?
Я цягну далоні долу,
Паднашу да вуснаў лёд.
Восень як вясна, толькі наадварот.
Лай-лай-лай-ла…
І мы зразумелі,
Мы зразумелі разам,
Раптоўна, што за намі ніхто не прыйдзе.
Што не будзе ніякага знаку,
Што калі не глядзець на ўсход –
Дык сонца ніколі не ўзыдзе.
Мы стаялі,
Мы стаялі разам
Ля хуткаснай трасы,
Па ёй імкліва нясліся ночы і дні.
Нам здавалася,
Што ў жыцці ёсць нейкая тайна,
Нам здавалася,
Што ведаем яе мы адны.
Лай-лай-лай-ла…
Восень як вясна, толькі наадварот.
Як затрымаць няспынны карагод?
Я цягну далоні долу,
Паднашу да вуснаў лёд.
Восень як вясна, толькі наадварот.
Прачнемся, хопіць спать!
Гадзіннік не будзе званіць.
Цябе ніхто не пабудзіць,
Акрамя тваіх сноў.
Ты чула ад нараджэння
Адзін матыў –
І няма чаго спяваць,
Акрамя сваіх слоў.
Восень як вясна…
Восень як вясна…
Восень як вясна…
Вось яна – вясна!