10. Michael Wollny’s [em] – мадэль

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Характэрныя рысы музыкі панк у спалучэнні з джазам і інтэрпрэтацыяй класічных твораў Шуберта. Дзе такое магчыма? У каверах фартэпіяннага трыа Kraftwerk і іх альбоме 2012 году.

Калектыў існуе з 2002 году і складаецца з Эвы Крузэ (кантрабас), Эрыка Шайфэра (барабаны), Міхала Вольнага (фартэпіяна). Кожны па-асобку з’яўляецца кампазітарам, але найбольш вядомы з трыа Міхал Вольны. Гучна прыняты крытыкамі, ён актыўна супрацоўнічае з джазавымі зоркамі міжнароднага маштабу. Яго ўнікальнасць заключаецца ў пошуках надзвычайных і новых шляхоў у музыцы, ва ўменні дастасавацца да свайго партнёра на сцэне. Каб пераканацца ў гэтым, раім паглядзець выступы Вольнага з нямецкім комікам Хэльге Шнайдарам Шнайдарам і польскім піяністам Лешкам Можджарам.
Геніяльны дуэт Можджар-Вольны быў акурат у МАК-2013 (Link).

У аконцы МАК нумар 10 вы знойдзеце кавер на класічны твор ад групы Kraftwerk. Зразумела, што гэта ўсяго толькі ўласная інтэрпрэтацыя класікі (заўважальная нават у назве, дзе з’явілася дадатковае “І”). Аўтар прызнаецца, што хацеў бы дадаць да джазавай музыкі кавалак нетрадыцыйнага, неідэальнага і індывідульнага панку. Што выйшла? – Глядзім і ацэньваем!

прэзентацыя: Kuba. пераклад: Iryna.