This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску
Гэтая песня павінна падняць вас з месцаў і ўзарваць мозг! Нельга амінуць настолькі энэргічны мікс розных музычных стыляў у МАК.
Імя Kazana – саксафаніста з гораду Шчэцін – можна знайсці пераважна сярод джазавых выканаўцаў, барабаншчык José Manuel Albán Juarez лавіруе на мяжы розных музычных галактык ад фры-джазу да хіп-хопу. У сваю чаргу DJ Twister круціць дыскі R’n’B, транс, хіп-хоп па ўсёй Еўропе. А суправаджае сёння згаданую троіцу вядомы рэпер Лона (Łona).
Песня знайшла сваё месца ў альбоме “У мяне двое ўнукаў з Бірмінгем” (ліпень, 2014). Пачынаючы з 2007 году больш за два мільёны маладых адукаваных палякаў з’ехала за мяжу, у прыватнасці Вялікабрытанію, у пошуках лепшага жыцця і працы. Але тут, у Польшчы, засталіся тыя, хто яшчэ ўмее добра адпачываць!
Пераканаем у гэтым усіх?
шкло і дым
[Лона]
Чакаеш рухаў? Глядзі, які тут рух
Лятуць гадзіны, што бачым мы? Толькі шкло і дым
Бачым? То дзіўна чуць
Чарак усе болей, позірк плыве
Кідай дачок, тут сыны твае.
Хто намаўляе іх да чаркі і дыму
Рэшткі сумлення кінулі на сметнік
І плывуць яны ў хаос, проста ў агонь.
[Сола на саксафоне: Kazana]
[Лона]
Абудзі кожнае пачуццё, пакуль ёсць
Гэта проста, без “не” і “так”
З чаркай і дымам.
Гэта знакі, мы верым у знакі.
З чаркай далёка, гэта не такі.
Дым ёсць, і момант у тым самым
Чакай хвіліну, пакуль з’яднаецца
Чарка дыміць, дым пройдзе чаркай – ідэальны хаос.
[Скрэтч: Twister]
[Лона]
У каго запаліць? – пытанне ляціць
Глядзі скрозь шкло на той дым і можа з’явіцца сэнс
Бяры гэта,
Па праўдзе мэты няма. Але руху даволі
І не зводзь нас. Бо забаліць.
А каб адпусціла – накаці.
Бо ёсць чым, ты ведаеш вынік
Няхай тут ліецца, няхай гарыць.
[Сола на саксафоне: Kazana]