12. Крамбамбуля – Госці

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Стыль групы “Крамбамбуля” можна ахарактарызаваць як поп-рок з іранічнымі тэкстамі, часта якія парадыруюць моманты жыцця пост-савецкага грамадства (хіты «Госці», «Турысты»). Назва групы паходзіць ад старабеларускага алкагольнага напоя, які ўяўляе сабой моцную мядовую настойку з рэзкімі затаўкамі. З музычных прысвячэнняў вядомым сусветным алкагольным напоям, у тым ліку кьянти, абсэнту і, натуральна, крамбамбулі, і складаўся дэбютны альбом групы пад належнай назвай «Паўлітра добрага настрою» (2002).

Лідар групы — Лявон Вольскі — музыка, літаратар і мастак, уладальнік трох музычных прэмій Беларусі. У запісах і канцэртах рэгулярна бяруць удзел вядомыя музыкі Беларусі. Менавіта ў песні “Госці” прымае ўдзел знакаміты беларускі спявак Сяргей Міхалок.

Не варта ўспрымаць словы гэтай песні сур’езна.
Але памятайце, што ў кожным жарце ёсць дзель праўды. 😉

Прыемнага праслухоўвання!

Тлумачэнне: Марыя

 

Госці

Панаехала гасцей з іншаземных абласцей
Не, няправільна: гасцёў з іншаземных абласцёў
Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, місье

С сіньёра і мадам, прахадзіце гаспада
Вось прыехалі яны і паненкі і паны
У край суворы катаклізмаў са сваіх капіталізмаў

Госці, госці, госці
Ці ўсі ёсць, няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці
(Нейдзе штосьці)

Павялі тады мужчынаў мы у музэй вайны айчыннай Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына
Усе па-рознаму балбочуць, капучыну піць не хочуць

А з музэю госці ўпотай знеслі пару кулямётаў
Кажуць гэта нам карысна ў змаганнi з глабалізмам
А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам

Госці, госці, госці
Ці ўсі ёсць няма кагосьці
госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці
Тыя госці

Любяць госці самагонку, маюць густ даволі тонкі
Бо тэкіла ром і віскі – гэта ўсё па глабалісту
Вось развітвацца ўжо час, што ж чакайце ў госці нас
І рыхтуйце там свае куантро і драмбуе

Госці, госці, госці
Ці ўсі ёсць няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці