13. Эмадэ Тважыва feat. Юстына Свенты — Пыл

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Польская перыферыя — гэта праца на поле, жыццё з жывёламі і каталіцкі касцёл. Але саундтрэк амаль не мае дачынення з польскім фальклорам і нагадвае хутчэй новыя польскія электрапоп калектывы, такія як Камп! ((спасылка да МАК 2013) ці The Dumplings. Тры героя відэакліпа жывуць у гэтай (мажліва) манатоннай частцы Польшчы, але іх запал — Электра-Дэнс, а іх сцэна – гэта паркет на вясковай дыскатэцы.

Браты Фиш (а менавіта Бартош Ваглеўскі) пры мікрафоне і Эмадэ (а менавіта Пётр Ваглеўскі) – майстар гуку і кампазітар, абодва пачалі ўводзіць замяшанне ўжо ад позніх 90-х на польскай музычнай сцэне. Як многія іншыя, пачалі раповаць у складзе RHX (тут вы можаце паслухаць музычны прыклад з 1998 г. click here) на дамах-мурашніках іх роднага горада Варшавы. Запісалі каля 10 дыскаў, а іх апошні альбом пад назвай «Мамант» з’явіўся на рынку ў лістападзе 2013 году.

Іх перадапошні дыск з 2012 года яшчэ была прысвечана хіп-хопу 90-х гадоў. Новы альбом братоў Ваглеўскіх – гэта мікс з рокавымі і блюзавымі кавалкамі, у якіх Фиш спявае ўжо амаль як яго бацька — Войцэх Ваглеўскі, вядомы спявак рока і фольку, і як раз у Польшчы папулярнага электрапопу. У першым кавалку альбома пад назвай «Пыл» электронная музыка ўзнікае на пярэднім плане, што падкрэслівае гасцінным вакалам Юстына Свенты з калектыва The Dumplings.

Група МАКу жадае вам у гэту суботу мілага праслухоўвання і, калі знойдзеце дзесьці нейкі паркет з люстраным шар ці без яго, то можа пашалейце на паркеце.

Прадстаўлена і перакладзена – Дар’я і Куба.

ПЫЛ

Усё бліжэй
Будучыня ёсць
З цела зробіць астральны пыл
Мы на дарозе
Дарозе ў нікуды
Ледзь бачнай у імгле.
Танцуй, ёсць муза і рух
Сярод сяброў і люстраных куляў
На дарозе ў нікуды рухомы свет
Не забывай ёсць кшталт і барваў выбар.

Не маладзеем
Мы на дарозе
Ідзі, не стой як слуп
Мы крочым з думай
У кірунку сонца
У бок ілюзій і сноў.
Танцуй, ёсць муза і рух
Сярод сяброў і люстраных куляў
На дарозе ў нікуды рухомы свет
Не забывай ёсць кшталт і барваў выбар.

Усе плыве
У сваім рытме
Музыка ірве і дае рытм
А час з сябрамі
Плыве павольна
І не сядзі спіной да выйсця
Танцуй, ёсць муза і рух
Сярод сяброў і люстраных куляў
На дарозе ў нікуды рухомы свет
Не забывай ёсць кшталт і барваў выбар.

Усё бліжэй
Будучыня ёсць
З цела зробіць астральны пыл
Мы на дарозе
Шукаем шчасця
Шукаем шчасця як і ўсе
Можа Бог
Пра нас забыўся
У куце ціхутка спаў
Хадзі бліжэй
Хачу запомніць
Твой пах і кшталт
Пакліч юрыстаў
Аддзел рэкламы
І тых, што знойдуць у гэтым сэнс
З думай крочым
Хутчэй як зомбі
Кудысьці за Кітай
Згадзіся з лёсам
Бо заўтра ёсць
І з цела зробіць астральны пыл
Мы на дарозе
Дарозе ў нікуды
Ледзь бачнай у імгле.
Танцуй, ёсць муза і рух
Сярод сяброў і люстраных куляў
На дарозе ў нікуды рухомы свет
Не забывай ёсць кшталт і барваў выбар.

Lyrics: Bartek Waglewski (Fisz)