14. Floex feat. Never Sol — Мінула

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Floex feat. Never Sol дагэтуль не ўдзельнічалі ў МАК, таму іх з’яўленне тут смела можам назваць прэм’ерным. Гэта аўтарскі праект чэшскага кампазітара, мультымедыйнага мастака і прадусара Томаша Дворака. У сваёй творчасці ён спалучае рысы акустычнай і электроннай музыкі, у выніку чаго нараджаецца абсалютна новая музычная форма. Відэа Gone feat. Never Sol не падобнае да іншых у чэшскай музычнай культуры. Але,здаецца, аўтарка A. A. Stuart выдатна адчула асаблівасці песні. Таму акрамя таго, што тэкст ахутаны своеасаблівай магіяй, то яшчэ відэа суправаджае нас у атмасферу цішыні і спакою.

Прадстаўлена і перакладзена – Marketa & Mareike. Перакладзена на беларускай – Iryna.

Мінула

Я ніколі не чула гэтага гуку
Ён адзіная прычына
Чаму зямля адкрылася ночы
Спачатку я баялася збліжыцца
Толькі мае вочы яго ўспрымалі
Усё з мяне ўпала на зямлю
І раскалолася на два.

Куды ты пойдзеш?
Ідзеш туды?
Гэта як моц
чорных вачэй як конь з такімі вачыма ляціць
па землях па палях
А хто вырашае калі: цяпер ці пасля?
Якая яна будучыня?

Усе, што настае
Забівае сам час
Праблемы дранцвеюць
Замірае сэрца
Я ўпершыню чую яго
Ад імя заўтра
Я ніколі не чула чэтага гуку
Расколу зямлі на двая

Што б было
Калі б увесь свет трэснуў
Я ніколі не чула гэтага гуку
Што раскалоў зямлю на двая