This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску
Паміж людзьмі вырастаюць сцены. І гэта баліць.
Але сцены таксама ствараюць прастору, даюць людзям пачуццё бяспекі і прыватнасці. Найчасцей аднак сцены нараджаюць пытанне, а што за імі. Сябра МАК беларуская група Akute ў мінулым годзе прэзентавала тут песню Бегай, а сёлета прапануе твор Ściany.
Уласны стыль самі Akute называюць “дыска-дэкаданс” і выступаюць на беларускай сцэне ад 2008 г. Гэтая тройка паходзіць з Магілёва і падкрэслівае, што жыццё пульсуе не толькі ў сталіцы. За плячыма Akute два студыйных альбомы, саўнды да фільмаў, выступ на адной сцэне з Placebo. У кліпе Ściany дзеянне разгортваецца вакол творцаў, але з кожнай секундай усё больш акутваецца павуціннем.
Тэкст i пераклад: Lukas, Maria, Ірына
Сцены
Складана ратаваць,
зусім яшчэ крыху.
Прабач, мне так складана ратаваць усё
і зноўку разбураць.
Гэтыя сцены будуць расці,
не адпускай мяне,
не адпусці.
З пекла не дапаўзці,
не адпускай мяне,
не адпусці.
Скажы маё імя
мы будзем таньчыць.
Прабач, мне так складана адчуваць усё
Амаль што бачыць.
Гэтыя сцены будуць расці,
не адпускай мяне,
не адпусці.
З пекла не дапаўзці,
не адпускай мяне,
не адпусці.
Гэтыя сцены будуць расці,
не адпускай мяне,
не адпусці.
З пекла не дапаўзці,
не адпускай мяне,
не адпусці.