17. Pustki — Не заблукаю ў тлуме

Это сообщение также на немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

“Не заблукаю ў тлуме”
Кампазіцыя польскай групы Пусткі нагадвае карціну звычайнага працоўнага дня. А шостай рана трэба ісці на працу: кожны дзень ты ідзеш па той самай дарозе, сустракаеш тых самых людзей, але заўсёды хтосьці шукае выйсця з тлуму. Калі разгледзецца, то аказваецца, што ў жыцці столькі цікавага апрача дарогі на працу. Па пэўным часе ты пачынаеш пазваваць людзей у гэтым тлуме, і ўладальніка кіёску, і прадаўца газет, і кандуктара ў цягніку, і нават мужчыну з парасолькай на станцыі. І дарога на працу раптам становіцца іншай, цікавай, а тыя выпадковыя людзі ствараюць штосьці накшталт штодзённай прывязаннасці (ці нават больш?). Калі яны знікаюць, не хапае нечага важнага.
Капрызная песня групы Пусткі закранае такія моманты. Нават першыя 30 секунд – сапраўды вызванне для слухача і яго вушэй – нагадваюць званок гадзінніка з раніцы. Ці ж гэта паэзія? Ці звычайная гукавая сцежка, што суправаджае дарогу на працу? Вырашы сам!
Пусткі – польская група, што прэзентуе альтэрнатыўны рок. Іх кампазіцыі меладычныя, а часам зусім непрадказальныя. Іх альбом “Канец крызісу” (сярод кампазіцый і “Не заблукаю ў тлуме”) – найлепшы па версіі часопіса PULP і трэцяга праграму нацыянальнага польскага радыё. Група была застанава ў 1999 годзе на Мазовіі. Пусткі сёння гэта: Радак Лукашэвіч (гітара, вакл), Гжэгаж Шьлюз (барабаны), Барбара Вроньска (піяніна, вакал).

 

Не заблукаю ў тлуме

Да зраненай галавы
Прыкладаю тытунёвы ліст
Ужо панядзелак
І мне трэба выйсці.

Ці знайду дарогу ня ведаю
Перакрыжаваў Бог вуліцы
І ветраў кірунак ужо іншы.

Прыпеў
Не заблукаю ў тлуме
Не буду чакаць пакуль хтосьці
Растопча мае рукі, лоб, шчокі і нос.

Трамвай, брудныя дзверы
Выйду, каб праверыць,
Ці стаіш як штодня пад парасолькай, калі мінаю цябе.
Сёння ты паглядзіш на мяне, ведаю.

Прыпеў
Не заблукаю ў тлуме
Не буду чакаць пакуль хтосьці
Растопча мае рукі, лоб, шчокі і нос.

Пераклад на беларускую – Iryna