18. The Notwist — Kong

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Калі The Notwist быў нашым госцем у першым MAK 2009 з Pick Up the Phone (Вазьмі трубку), гэтыя музыкі ўжо былі папулярныя на міжнародным узроўні. Нават сёння гурт — магчыма, адзін з найвялікшых экспартных гітоў Баварыі. Ён быў адкрыты Acher Brothers (Маркус Акэр, голас і гітара / Міча Акэр, бас) у 1989 і ўкаранёны ў старанна прадуманы, у той жа час брутальны (пост-) хардкор. Пашырэнне музычнага спектра гурта электроннымі гукамі было ўзята Мартынам Грэчманам, які з’яўляецца ўдзельнікам гурта з 1997. Ён прыехаў з Weilheim.

Kong – трэцяя частка Close to the Glass (Бліжэй да шкла), які который быў выпушчаны ў 2014 як восьмы альбом The Notwists. Ізноў доўгі вытворчы час, што The Notwists пасвяцілі для сваіх Альбомаў, пазнавальны ва ўсёй сваёй захапляльнай і разнастайнай калекцыі з 12 кампазіцый.
Параўнальна, Kong — адносна прамая і кідкая папулярная песня, якая возьме ўсіх нас разам з мультыплікацыяй Yu Sato (yousato.com) для перамяшчэння чатырохмінутовага падарожжа ў сімпатычны і незалежны свет The Notwist.

Даражэнькая Крістін! З днём нараджэння!

Пераклад на беларускую – Марыя

 

Kong

Штосьці з гэтым не так
Не будзьце ўстрывожаны
Вада прыбывае
Вада прыбывае
Наш дом зваліцца
Папяровая сцяна

Магутны Kong, калі ласка, дапамажы
Я ведаю, што ты моцны
Ты прыйдзеш
Ты прыйдзеш
Узнімаць нас, узнімаць нас з гэтага

Калі мне было 9 гадоў
Сонца было заўсёды надта халодным
І дождж бы гэта не спыніў
І калі вада запоўніла пакой
Наша хата была змецена

Магутны Kong, калі ласка, дапамажы
Я ведаю, што ты моцны
Ты прыйдзеш
Ты прыйдзеш
Высадзіць нас у іншым месцы

Гэта шчасце
Таму што я веру ў гэта

(Супергероі, здані, злодзеі і іншыя)
Я веру ў гэта