19. Kafka Band — Труна

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Kafka Band – гэта частка праекта, сканцантраванага на коміксе “Das Schloss” (“Палац”), які аб’ядноўвае літаратуру, і музыку. Ядром праекту з’яўляецца каміксовая адаптацыя нескончанай аповесці Кафкі “Палац” аўтарства амерыканскага творцы Davida Zane Mairowitz і чэшскага мастака Jaromira99.

За Kafka Band хаваюцца два вядомыя твары – узгаданы Jaromir99 і Jaroslav Rudiš пары гадоў таму зрабілі міжнародны фурор, дзякуючы графічнаму апавяданню “Alois Nebel”. Апрача таго ў гурце выступаюць славутыя чэшскія музыкі, якія граюць ў такіх гуртах як Priessnitz, Umakart, Tata Bojs czy Lesní zvěř.

Музыкі, натхнёныя гісторыяй геадэзіста К., здолелі за гэтым разам стварыць меланхалічны настрой у адпаведнай для смутнай, вытрыманай у чорна-белых фарбах графічнай навэлы “Das Schloss”. Утворы напалову чытаныя, а напалову з’яўляюцца рокавым канцэртам, які праз сваю двухмоўнасць становіцца бліскучай гульнёй з гістарычным фонам паўстання аповесці на чэшска-нямецкай культурнай сцэне Прагі.

Пераклад на беларускую – Марыя

 

Труна

Мару пра тое
Каб быць з табой
Без перапынку
На Зямлі
Няма месца
Для нашага кахання
Не ў вёсцы
Не дзесьці яшчэ

Глыбока пад зямлёй
а вакол нас толькі нежывыя
жывыя нас не знойдуць

Уяўляю сабе труну
Глыбокую і цесную
Трымаемся ў абдымках
Мой твар каля твайго
Твой каля майго
Ніхто нас ужо не ўбачыць
На Зямлі няма месца
Для нашага кахання

Глыбока пад зямлёй
а вакол нас толькі нежывыя
жывыя нас не знойдуць