2. Wohnout — Клюб стоадсоткавых чэхаў

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

У гэтым годзе другі музычны кавалак прадстаўляе ўжо можна сказаць сябра МАК. Wohnout з’яўляўся ў 2009 з Ó, gramofón і ў 2013 з Modlitba pro hříšníky. сёлета завітаў, як заўсёды, з іранічным і энэргічным тэкстам Svaz českých bohémů. Галоўная ідэя песні – як нараджаецца жаданне змяніць сістэму, а нават жыццё, калі знаходзішся ў кампаніі і выпіваеш.

Уступ: Mareike — Тэкст: Marketa

https://www.youtube.com/watch?v=EpJV6ZCo84c

Клюб стоадсоткавых чэхаў

Дамоў плятуся ранкам, у крыві гуляе трунак
і шлях кароткі-хуткі стаецца доўгай мукай.
Дзяўчыне побач дрэнна, маё плячо – падтрымка,
Мае далоні – вядзерка
Хадзем дамоў, сяброўка!

Оў, і як учора было – мільён пытанняў.
Складаю карцінку з дробных кавалкаў.
Вечарына сыходзіць ад нас у нікуды
Сумленне точыць нас, так было заўжды.
І раптам празрэнне: было спатканне
ў вернай сябраў кампаніі.
А нашае мяно б’е рэхам, бо мы клюб
стоадсоткавых чэхаў.

Дамоў плятуся ранкам, у крыві гуляе трунак
і шлях кароткі-хуткі стаецца доўгай мукай.
Дзяўчыне побач дрэнна, маё плячо – падтрымка,
Мае далоні – вядзерка
Хадзем дамоў, сяброўка!

Бурлівым вечарам пра сэнсы завядзём
Паслаўшы праблемы, па чарцы наліём
У клюбе сярод нас- адсоткавых чэхаў
Ня месца цішыні, на жартах мы плывём.

Што цяпер рабіць? Маю пытанне.
Узгадаць учора – вось маё жаданне.
Кефірам лячуся, пасля нараджэння
Сябра Вацлава.

Дамоў плятуся ранкам, у крыві гуляе трунак
і шлях кароткі-хуткі стаецца доўгай мукай.
Дзяўчыне побач дрэнна, маё плячо – падтрымка,
Мае далоні – вядзерка
Хадзем дамоў, сяброўка!

Жыццё ня мае прыпынкаў
Спячэ сусед нам пірагоў
Усім вядома пра гэта
Пакліча Петр Лукаша.

І выйдуць тлумы на праспект
І загамоніць пра іх свет.
І разліецца шмат віна,
Бо прыйдзе наша сістэма.

Усе мы разам ідзем, “што скажаш ты?”
Бо гэта наша свята: “мы не адны?”
Трымайся за мяне, што сказаш – Лёс?
Далей у нябёсы нас лёс узнёс.

Усе мы разам ідзем, “што скажаш ты?”
Бо гэта наша свята: “мы не адны?”
Трымайся за мяне, што сказаш – Лёс?
Далей у нябёсы нас лёс узнёс.

Усе мы разам ідзем, “што скажаш ты?”
Бо гэта наша свята: “мы не адны?”
Трымайся за мяне, што сказаш – Лёс?
Далей у нябёсы нас лёс узнёс.