20. Klezmafour — Вышэй!

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Калі 20 снежня 2013 мы прадстаўлялі гэтых маладзёнаў з джазавай, трохі таямнічай кампазіцыяй, да нас напісаў Сімон. Аказалася, што ён бачыў гэтых хлопцаў – абсалютных вар’ятаў – у Дрэздане ў клюбе “Стадола”.
Іх (з Любліна, Варшавы і Беластоку), менавіта ў такім вар’яцкім абліччы, мы прэзентуем сёння.

Яны не інтэрпрэтуюць музыку сваіх рэгіёнаў у кансерватыўны спосаб. Яны часта міксуюць джаз, хіп-хоп, балканскія і фальклорныя рытмы з розных частак свету, дзякуючы чаму знаходзяць сваіх прыхільнікаў і запрашаюць да дзікіх танцаў. На іх канцэртах часам адбываецца сапраўднае шаленства!

Запрашаем вас у танцавальную мульці-прыгоду. Як вы будзеце сябе паводзіць – вашая справа. Глядзіце кліп, парушайцеся ў такт і… Чаму б не зрабіць і не даслаць нам сэлфі?

Чакайма!

ўвядзенне: Kuba. пераклад: Iryna.

Вышэй!

Вышэй! Вышэй! Падніміце вашы рукі! Вышэй! Вышэй! Няхай у вас бурліць энэргія! (разам) Вышэй! Вышэй! Вашыя рукі? Нашая сцэна. Гэта апошні шанец. Вы нічога не страціце.

Ці ты ведаеш, як запісаць дыск? Добрай ідэі і рытму не дастаткова. Не памылішся, калі спачатку прааналізуеш стан музычнага рынку. Ты павінен ведаць, што за музыка сёння на радыё. Добрае выбраць і выкінуць смецце. Адразу на новы ўзровень выходзіш (таму) з намі лепш паслухай клезмерскай музыкі.

Вышэй! Вышэй! Падніміце вашы рукі! Вышэй! Вышэй! Няхай у вас бурліць энэргія! (разам) Вышэй! Вышэй! Вашыя рукі? Нашая сцэна. Гэта апошні шанец. Вы нічога не страціце. Вышэй! Вышэй! Падніміце вашы рукі! Вышэй! Вышэй! Няхай у вас бурліць энэргія! (разам) Вышэй! Вышэй! Вашыя рукі? Нашая сцэна. Гэта апошні шанец. Вы нічога не страціце.

Тут пад сцэнай мы ўпіваемся гэтай музыкай, асядлаем дыназаўра на акуле. KLEZMAFOUR? Энэргія! Ніякага смутку! гэта камень. Помнік з мармуру. Электроніка плюс жывая музыка. Што яшчэ трэба, каб забыцца ў балканскіх шаленствах? Танцуй разам з намі. Усе скачуць з намі, падобна… падобна як у танцы з зоркамі. (таму)

Вышэй! Вышэй! Падніміце вашы рукі! Вышэй! Вышэй! Няхай у вас бурліць энэргія! (разам) Вышэй! Вышэй! Вашыя рукі? Нашая сцэна. Гэта апошні шанец. Вы нічога не страціце. Вышэй! Вышэй! Падніміце вашы рукі! Вышэй! Вышэй! Няхай у вас бурліць энэргія! (разам) Вышэй! Вышэй! Вашыя рукі? Нашая сцэна. ЭЭЭ, Макарэна. Вышэй! Вышэй! Вышэй! Вышэй!

Text: Wojciech Czapliński