21. Фрыдрых Ліхтэнштэйн — “Лазневы замак”

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Фрыдрых Ліхтэнштэйн – экстравагантны тэатральны актор і спявак, творца забаўляльнай музыкі, сапраўдны феномен гэтага году ў Германіі. Ён захапляе, пра яго пішуць у экслюзіўных часопісах і бульварнай прэсе. Галоўную ролю ў яго папулярнасці адыграла рэклама, што кружыла на прасторах інтэрнэту ад 2014 году. Пасля песні „Supergeil”, што стала хітом, Ліхтэнштэйн стаў тварам вядомай сеткі супермаркетаў.

Відэа на песню “Лазневы замак з трэцяга альбому” прадстаўляе спевака ў новым светле. Як аўтара паважнай і стылёвый музыкі і тэкстаў, што адлюстоўвае жыццё багемы. Ці Ліхтэнштэйн такі сапраўды, ці толькі робіць выгляд? Праўда, відаць, пасярод.

Introduction: Holger

 

Лазневы замак

Ужо два дні мы падарожнічалі ад лазневага замку
Калі раптам забароненая, забароненая, забароненая
Дарога,
Якую мы прайшлі
Зноў аказалася перад намі.

Ідзе дождж
Ён нічога не значыць.
Дождж добры для паркаў

Не найлепей для шпалераў на замку
Ты забылася зачыніць вокны
Злуеш
Хадзем прылегчы пад дрэвам,
Дзе зямлі карані,
Прыбраныя ў касцюмы з кветак
Ляжым побач
І кожны трымае па жоўтай цукерцы
Мы зроблены для будучыні.

Прыпеў:
Калісьці быў такі час
І як яго ўспамінаю
Ён здаецца абяцанкамі кадзілакаў і бляску

Мы не жывём, каб быць ідэальнымі.
Ідэальны снег, месяц
А мы не.
Мы жывём, каб закахацца не ў той дзяўчыне
Разумееш?
Ты разумееш.

У цябе ёсць магчымасці
Чырвоныя, гарачыя магчымасці
У цябе ёсць магчымасці
Чырвоныя, гарачыя магчымасці
У цябе ёсць.

Холадна
мы адны
гэты свет сумны, злы, люты
з кожным днём усё менш прычын,
каб такім жа не быць
сядай

Прыпеў:
Калісьці быў такі час
І калі яго ўспамінаю,
То ён здаецца абяцанкамі кадзілакаў і бляску