22. Korben Dallas – Бег

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Korben Dallas – група з Браціславы, як да сённяшняга дня, знаёмая вузкаму колу слухачоў. Але з кожным разам калектыў атрымлівае ўсё больш пазітыўных водгукаў з боку крытыкаў (напрыклад, узнагарода для найлепшай групы) і фанаў. Хіба дзякуючы прыемнай музыцы і паэтычным тэкстам.

Назва групы, што аформілася ў 2010, мае прамое аднясенне да героя фільму “Пяты элемент”. Дэбютанцкі альбом з 2010 году “Добрае падарожжа” (“Pekné cesty”,“Nice Trip”) – па сутнасці складаецца з выступаў-лайф – атрымаў намінацію Radio_Head альбом году. У МАК удзельнічае “Beh” (“A Run”) – твор з другога альбому “Карнавал крумкачоў” 2013 году (“Karnevalová vrana”, “Carnival crow”).

ўвядзенне i пераклад: Martina, Mareike, Kasia, Maria, i Iryna.

Бег

Перада мной цемра, а з тылу нічога
Я бягу з раніцы і не магу павярнуць
Зноў тыя ж памылкі, той жа дзень
У вадзе цела рыбы не кідае ценю.

Перада мной цемра, з тылу таксама
Я бягу цэлы дзень, і ўжо хачу быць далёка
Я больш не хачу ззаду пакідаць сляды
Кожную шклянку дапію да канца
Згладжу барозны, вычышчу раны.

Перада мной цемра, а з тылу нічога
Я бягу з раніцы і не магу павярнуць
Пакідаю горад, вуглавыя сады і дамы
Дарога звужаецца, паваленыя дрэвы вакол.

Перада мной цемра, з тылу таксама
Я бягу цэлы дзень, і ўжо хачу быць далёка
Перада мной поле, адкрыты краявід
Прастора без памяці, без межаў, без імені.

Я бягу і не ведаю, не ведаю, не ведаю, не ведаю.

Перада мной цемра, а з тылу нічога
Я бягу з раніцы і не магу павярнуць
Зноў тыя ж памылкі, той жа дзень
У вадзе цела рыбы не кідае ценю.

Перада мной цемра, з тылу таксама
Я бягу цэлы дзень, і ўжо хачу быць далёка
Я больш не хачу ззаду пакідаць сляды
Кожную шклянку дапію да канца
Згладжу барозны, вычышчу раны.

Я бягу і не ведаю, не ведаю, не ведаю, не ведаю.

Жывёлы ступаюць па новым шляху
Яны пакажуць, каго заставіць і ў які бок ісці
Яны нямыя і сарамлівыя, я гляджу на іх сляды.
Шлянка поўная, але сам я не дапію.

Перада мной цемра, а з тылу нічога
Я бягу з раніцы і не магу павярнуць
Зноў тыя ж памылкі, той жа дзень
У вадзе цела рыбы не кідае ценю.

Я бягу і не ведаю, не ведаю, не ведаю, не ведаю куды.