24. Клімт — Апошнія хвіліны дзяцінства

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Клімт (Klimt) – праект гітарыста і саліста Антонія Будзіньскага з сапоцкай групы Saluminesia, што спявала, між іншым, пра “гарбату з цытрынай”. Яго дэбютанцкі альбом 2008 году называецца “Восеньскія адценні меланхоліі” (стыль пост-рок). Кожны твор малюе вобраз, які адлюстроўвае глыбокія пачуцці, настроі і розныя ўзроўні меланхоліі. Працягам працы музыканта можна лічыць трэці студыйны альбом, што павінен убачыць свет у студзені 2015 году. Зацікаўленыя ўжо зараз могуць праслухаць адзін з утвораў, а менавіта „Felicity“.

Але ў МАК удзельнічае песня з альбому „Agape” (2011). Відэа, што з’явілася толькі ў 2014 годзе, нагадвае апошнія хвіліны дзяцінства. Таксама як на канцэртах-лайф Клімта суправаджаюць Войтак Дабжыньскі (гітара), Алек Грушыньскі (бас), Міхал Грыневіч (фартэпіяна) і Ян Будзіньскі (барабаны).
Выбар менавіта гэтай песні не выпадковы. Вігілія – час на тое, каб успомніць усё, што было найлепшага ў дзяцінстве і ў жыцці. А можа нават яшчэ раз занурыцца ў атмасферу мінулага і перажыць тыя моманты, што здаваліся незваротнымі.

Мы спадзяемся, што разам з намі і музычным адвентавым календаром чаканне свята было асаблівым і прыемным. Ужо хутка на старонцы з’явіцца спецыяльны фармуляр для галасавання. Вынікі сёлетняга Мак-у будуць абвешчаны 6 студзеня 2015 году.

Шчырае дзякуй за то, што былі з намі, за падрымку, за зацікаўленасць. Запрашаем да галасавання ў ближэйшыя дні.

Цёплых і радасных святаў! З Калядамі!

Тлумачэнне: Lukas

Больш інфармацыі пра артыста на старонцы www: http://klimt.art.pl