5. Лявон Вольскі — Шэрая кроў

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Лявон Вольскі вядомы акрамя Беларусі. Як заснавальнік такіх гуртоў як N.R.M. ці Mroja ён таксама быў часткай мінулых выпускаў нашага музычнага каляднага календара. Ён адна з самых папулярных і ўплывовых асобаў беларускай культуры, спявае выключна па-беларуску і інтэрпрэтацыі, у тым ліку уласных кампазіцый, вершаў традыцыйных беларускіх аўтараў. Пачатак яго кар’еры як музыкі і пісьменніка датуецца пачаткам 1980-х, калі яго музыка была накіравана супраць гегемона Саветаў ці рускай мовы і культуры.

Нават сёння 48-гадовы Лявон Вольскі змагаецца з рэжымам, які змясціў яго ў “чорны спіс” творцаў, пазбаўленых права ствараць сваю музыку. Дзякуючы яго культурнаму абавязанню ад імя беларускіх нацыянальных традыцый і свядомасці, нават руска-размаўляльныя грамадзяне Беларусі пачалі спагадаць гэтаму аддзяленню нацыянальнай традыцыі.

Такім чынам, здаецца ясным, як інтэрпрэтаваць намёкі ў межах сённяшняй песні “Шэрая кроў”. Але было б неправільна разглядаць яе толькі як палітычную заяву. Гарадское жыццё ў цэлым, незалежна ад таго, дзе магла б быць праблема, якая тут разглядаецца.
Паслухаць і пераканаць сябе!

пераклад: Maria. ўвядзенне: Lukas

Шэрая кроў

Сагрэйце нас, песьні старыя,
У нашых халодных кватэрах,
На нашых сьцюдзёных паверхах,
На нашых квадратных мэтрах.

Сагрэйце нас, цёплыя вершы
На нашых мэтрах квадратных,
На нашых плошчах прыватных,
У нашых састылых хатах.

(Рэфрэн)
Льецца на дол
Кроў гарадоў,
Шэрая кроў.
Шэрая кроў,
Кроў гарадоў
Льецца на дол.

Сагрэйце нас, думкі пра сонца
У нашых мікрараёнах,
У нашых ушчыльненых зонах,
У нашых клонах бэтонных.

(Рэфрэн)
Льецца на дол
Кроў гарадоў,
Шэрая кроў.
Шэрая кроў,
Кроў гарадоў
Льецца на дол.

А можа, ня трэба грэць нас?
Хай будзе ўсё як будзе…
Свой холад бліжэй да цела,
Свае квадратныя мэтры.
Свой холад бліжэй да цела,
Свой холад бліжэй да цела,
Свой холад бліжэй да цела,
Свой холад бліжэй да цела…