9. Bratři Orffové — Знікаю

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Гэта маленькая містычная група, якая першапачаткова паходзіць з горада Крнов (знаходзіцца ў гарах на поўначы Сьлёнску, на мяжы з Польшчай): зараз толькі лідар групы Іван Гайдош там жыве, астатнія чальцы (Люкаш Новотны, Матоуш Годік) жывуць у Празе.

Першы альбом Bingriwingri (гэтае слова нічога не значыць) быў выпушчаны ў 2005 годзе. Гэтая песня паходзіць з другога альбома (Šero/ Gloom), які выйшаў праз доўгіх 8 гадоў. Іх музычны стыль быў ахарактарызаваны як “фальклорны” ці “камп’ютарны/навукова-фантастычны фальклор” і словы грунтаваліся на гульні слоў і разнастайных значэннях (і цяжкіх для перакладу). Іх песні распавядаюць жыццёвыя гісторыі пра хлопца з Крнова (верагодна выдуманага) Сержа Вантуша, які здаецца дарослым – у параўнанні з яго наіўнымі поглядамі ў першым альбоме. Аднак, ён нешчаслівы і спрабуе знайсці шлях, каб збегчы ад штодзённых стэрэатыпаў.

Уводзіны: Jitka, Mareike.

%nbsp

%nbsp

Знікаю

Я страціў сябе,
Я уехал в город
Я не вярнуся
Я застануся тут сам.

. Я памятаю гэтыя дні
Калі думкі прадвызначылі
Што я знік з памяці
Я быў сцёрты назаўсёды.

Немагчыма вярнуцца
Я не магу думаць
Я не магу памятаць
Код, які прызвычаіўся мець

Калі я раней вяртаўся дадому
Калі я раней займаўся каханнем з кімсьці
Хтосьці любіў мяне на самай справе?
Я не ведаю..
Я тут сам.

Знікаю, знікаю,
Знік.