GFPS — Хто мы

Это сообщение также на немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Студэнцкі абмен у цэнтральнай і ўсходняй Еўропе? Разам з некамерцыйным навукова-культурным аб’яднаннем GFPS гэта магчыма. Дзейнасць супольнасці заснавана на ўзаемнай працы партнёрскіх арганізацый з Германіі, Польшчы, Чэхіі, а таксама Беларусі і знаходзіцца пад ганаровай апекай доктаркі навук, прафесаркі Гезіны Шван з Еўрапейскага Універсітэту Віадрына (Франкфурт-на-Одры).

GFPS прапануе студэнтам з чатырох краінаў праграмы абмену і семестр навучання ў абранай установе адукацыі. Акрамя таго існуе магчымасць удзелу ў розных моўных курсах і трэнінгах. Такім чынам, GFPS працягвае дзейнасць “Супольнасці па падтрымцы побыту польскіх студэнтаў у Германіі”, што была заснавана ў 1984 годзе ў Фрайбургу, з улікам гісторыі і грамадска-палітычных змен. Адным з галоўных прыярытэтаў дзейнасці становяцца сустрэчы польскай, нямецкай, чэшскай і беларускай моладзі ў розных гарадах. Аснова працы – каардынацыя студэнцкага побыту і арганізацыя мерапрыемстваў на ўзроўні супольнасці і лакальных груп.

У 25-ую гадавіну заснавання супольнасці менавіта фрайбургская лакальная група выступіла з прапановай стварэння музычнага адвэнтавага календару (МАК), які ўжо на працягу пяці год цешыць слухачоў музычнымі навінкамі з краінаў GFPS-сям’і.
Больш пра арганізацыю GFPS, яе гісторыю і дзейнасць на www.gfps.org