команда

Это сообщение также на немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Хольгер

– вучыўся ў Фрайбургу, Базэлі, Манрэалі і Варшаве. Да GFPS далучыўся пасля таго, як пачаў вучыць польскую мову. А гэты крок быў зусім недалёка ад таго, каб таксама далучыцца на стварэння музычнага адвэнтавага календара. Сёння ён працуе журналістам на радыё і застаўся верным праекту. Як журналіст Хольгер адказвае за працу з прэсай і пазітыўнае ўзаемадзеянне з.


Куба

— вучыўся ў Фрайбургу і Познані і быў адным з ініцыятараў музычнага адвэнтавага календара GFPS. Са студзеня 2014 года ён піша кандыдацкую ў Мюнхене, да гэтага на працягу двух гадоў працаваў у Берліне як праектны каардынатар, перакладчык і рэферэнт па адукацыі. Ён шчаслівы, што перадкалянды музычны блог функцыянуе з 2009 года і знаходзіць сваіх прыхільнікаў не толькі сярод кола сям’і GFPS. Састаўленне “музычных цукерак” нагадвае яму старыя добрыя часы, калі міксаваліся музычныя касеты. Блог разам з відэа і перакладамі тэкстаў з’яўляецца для яго цудоўнай музычнай вандроўкай праз Цэнтральную- і Усходнюю Еўропу, якая кожны год праходзіць па-рознаму.


Лукас

– вучыўся ў Фрайбургу і Варшаве і належыць да аднаго з галоўных матораў GFPS-музычнага адвэнтавага календара, якім ён і кіруе з 2010 года. Сёння Лукас піша кандыдацкую дысертацыю ў Мюнхене і ў музыцы любіць побач з польскім джазам і моцнымі спевамі ўсё, што мае комплексны рытм і можа прапанаваць незвычайнае гучанне. У музычным адвэнтавым календары яго штогод зачароўваюць музычная разнастайнасць і задавальненне, якое ён атрымлівае ад польскай мовы.


Марайке

— вучылася ў Зігене, Фрайбургу, Базэлі і Глазгаў. З цікавасці яна запісалася ва ўніверсітэце на моўны курс польскай мовы — і стала вялікім прыхільнікам мовы і культуры Польшчы. Адзін год яна працавала настаўніцай нямецкай мовы ў адным з ліцэяў Торуня. Да GFPS і MAK далучылася падчас вучобы ў Фрайбургу і з таго часу не можа больш не думаць пра адвэнтавы каляндар. Сёння яна працуе для дзіцячага кніжнага выдавецтва і дзіцячых чытанняў- прыладаў на андроіды і смартфоны ў Гамбургу.


Стэфан

— вучыўся ва ўніверсітэце Альберта Людвіга ў Фрайбургу, а таксама ва ўніверсітэце Адама Міцкевіча ў Познані і ў праекце музычнага адвэнтавага календара ён з самага пачатку. Пасля прыпынкаў у Алленштайне, Варшаве і Мюнхене з 2013 ён жыве ў Берліне і працуе там над сваёй дысертацыяй. Музычныя прыхільнасці Стэфана шматстайныя, згодна з настроем ён любіць слухаць усё, што сучаснае, вясёлае або танцавальнае. Дзякуючы музычнаму адвэнтаваму календару Стэфан штогод пашырае наноў свае музычныя гарызонты.


Томас

— вучыўся ў Ройтлінгу і Бостане, а сёння перадае вітанні з Гамбурга. Сярод шэрагу моваў GFPS Томас валодае толькі англійскай і адказвае за паслядоўную тэхнічную перабудову музычнага адвэнтавага календара. Да абнаўлення прадукта гэтага года (2014) ён далучыўся нядаўна, пасля таго як у мінулым быў захопленым чытачом і слухачом таго вялікага багацця тэкстаў і відэа, прадстаўленых у нашым календары.