16. Umse und Megaloh – “Бунт” (У мітусні)

This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску

Здаецца, што ў снежні зусім неактуальна марыць пра вандроўкі на кабрыялеце па зялёных палях у прамянях сонца. Але так толькі здаецца, бо “Бунт” (У мітусні) можа стаць тым вечназяленым дрэўцам, так актуальным у перадсвяточныя дні. Рэперы Umse і Megaloh – покуль шырока не вядомыя на сцэне, але за разам становяцца ўсё больш папулярнымі. Выканаўцы цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Umse паволі пазбаўляецца аблічча студэнта, Megaloh наадварот усё больш адыходзіць ад свайго вобразу рэпера-хулігана, што імчыць сваім Volkswagen па дарогах цудоўнай краіны кудысьці за межы Берліну.

Па тэматыцы абодва прадстаўляюць класічны гатунак рэпу. Хлопцы маюць сваё кола прыхільнікаў, але выканаўцы ведаюць, што такое канкурэнцыя. Па прызнанні Megaloh “Калі людзі выходзяць поўныя ўражанняў ад выступу, там — у канцэртнай залі — ты адчуваеш, што аддаў усяго сябе. І гэта крута!” Ёсць сярод іх прыхільнікаў такая аўдыторыя, што на канцэрт прыходзіць не патанцаваць, а паслухаць тэкстаў. Калі ласка – выканаўцы знянацку могуць распачаць батл (рэп-бітву).

Якія думкі і настроі нараджае іх твор перад Калядамі? Ну хтосьці, відаць, зразумее, што трэба сплаціць усе штраф-квіты, а хтосьці проста пойдзе танцаваць і пад святочным дрэўцам знойдзе для сябе найлепшыя падарункі. А праціўнікі няхай глядзяць і заздросцяць :-).

Translation to Belarusian: Iryna

 

Бунт

Мне патрэбны перапынак, каб аддыхацца; я ніколі не сядзеў на адным месцы
Карацей, гэтая фігня ўсё роўна, што дзень народзінаў,
Які ты павінен святкаваць; нашыя імёны на плакатах
На доўга, покуль мы не скажам “Трэба ісці”.
І покуль гадзіннік цікае, мы кажам: “Не чакай”
Што гэта за жыццё: прагуляцца па парку ў дождж і навальніцу?
Але ж мы не замак з ровам з учора
Мы ловім вас на трэкі, што заўсёды лепш і вышэй сярэдняга
Umse і Deckah, два андэграўндавых рэперы
Два сябра, давай разварушым мастацтва – а яшчэ
Справа ў тым, што мы робім музыку, і хіты
ліюцца як вада, заўсёды разумныя і не сумныя
Без трэшу, альбомы з кожным разам больш вострыя і злыя.
Ідзі купі яго ці далей блукай і слухай David Guetta
На святах мы супрацьстаім д’яблу,
Але і так на вяршынях парадаў адстой.

Мы здагадваемся, што гэтыя рытмы падштурхоўваюць цябе
награць дыск і паехаць з ім у турнэ.
Але памятай, што тэмпература расце,
бо там, дзе мы, людзі шалеюць!

(2x)