This post is also available in немецкий Па-англійску польский Па-чэшску
Ідэя музычнага адвэнтавага календара паўстала восенню 2009 года: чаму б не інтэрпрэтаваць па-новаму на час чакання Калядаў тыповы нямецкі адвэнтавы звычай для GFPS? Тым больш, гэта выдатна дастасуецца да двухбаковага абмену музычнымі відэа паміж краінамі-суседкамі.
Для гэта, як думалі колішнія ўдзельнікі GFPS-групы ў горадзе Фрайбург, можна было б нырнуць у музычную сцэну адпаведнай культуры, пазнаёміцца з яе мовай ды й не толькі на людзей паглядзець, але і сябе паказаць.
Так супала, што ў той час у горадзе якраз быў GFPS-стыпендыят з Чэхіі, які, будучы студэнтам-інфарматыкам, рэалізаваў гэту ідэю тэхнічна.
З таго часу GFPS-музычны адвэнтавы каляндар (скарочана MAK) прэзентуе на працягу кожнага года 24 так званыя “музычныя цукеркі” з чатырох краін GPFS — Беларусі, Германіі, Польшчы і Чэхіі. З самага пачатку адным з патрабаванняў да выбару такіх музычных відэа былі ролікі, у якіх па магчымасці артыстычна-каштоўна адлюстроўвалася б музычнае развіццё ўнутры адпаведнай краіны. Музычныя відэа з кароткім апісаннем і падрыхтаваным перакладам тэкстаў песень.
У МАК гаворка ідзе пра частковы фармат, рэкамендаваны на падставе музычных прапаноў, каментароў і выніковага галасавання праз інтэрнэт-супольнасць.
Між іншым заангажаваныя асобы пры МАК (падрабязней глядзі ў раздзеле: “Хто мы”) раскіданыя па ўсёй Германіі, Еўропе і нават свету. З 2014 года МАК упершыню прадстаўлены на сваёй уласнай старонцы ў інтэрнэце. Цэлы год для адпаведнага выпуску праз “Кантакт” могуць быць высланыя музычныя прапановы. Збор і адбор канчатковага парадку застаецца за рэдакцыйнай камандай, якая імкнецца да стварэння базы людзей, якія дапамогуць з перакладам і з іншага роду працай. Дзякуючы гэтаму, каляндар расце з году ў год.